Змястоўна, інавацыйна, граматна, сістэмна, эмацыянальна, натхнёна

23.04.2024
Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

У ДУА “Сёмкаўская сярэдняя школа” адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

У пачатку пасяджэння была праведзена змястоўная экскурсія “Па старонках в. Сёмкава” на беларускай мове.

Настаўнікі Паповіч Н.А. і Вольская І.М. падрыхтавалі практыкум “Эфектыўныя сродкі развіцця чытацкай пісьменнасці на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”, у ходзе якога настаўнікі навучыліся ствараць каліграмы, марфалагічныя скрыні, гексы, магічныя квадраты, тарсіі, афармляць рабочы аркуш.

Прысутным быў прадстаўлен праект “Ажыві старонкі кніг”, вусны часопіс “Кніга – скарбніца ўсіх багаццяў”.

Алешка В.В. арганізавала інтэрактыўную пляцоўку “Дыдактычныя гульні”. 

Удзельнікі семінара так ацанілі працу настаўнікаў і вучняў ДУА “Сёмкаўская сярэдняя школа”: змястоўна, інавацыйна, граматна, сістэмна, эмацыянальна, натхнёна.

Фотогалерея: