Пасяджэнне раённага літаратурна-творчага аб’яднання “Купалінка”

21.05.2024

Свет мастацкага слова, ён незвычайны.  Гэта свет, які да краёў напоўнены любоўю і прыгажосцю. У ім пануе ўсё самае светлае, чыстае. Ён пастаянна адкрывае для нас свае новыя грані,  новыя магчымасці. Менавіта таму сабраліся вучні і настаўнікі з усіх устаноў адукацыі раёна на чарговае пасяджэнне раённага літаратурна-творчага аб’яднання “Купалінка” ў Каладзішчанскай школе.

Перад прысутнымі выступілі ганаровыя госці і даўнія сябры “Купалінкі”: Мікола Чарняўскі, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Святлана Быкава. З цівавасцю слухалі удзельнікі пасяджэння выступленне Тамары Кавальчук.

Вучні прэзентавалі відэасюжэты, створаныя імі, газеты і часопісы, чыталі свае творы.

Падчас правядзення мерапрыемства пераможцам шматлікіх конкурсаў былі ўручаны дыпломы.

“Я пераканана, што ўсе дзеці маюць творчы патэнцыял, які трэба заўважаць, падрымліваць і развіваць, - сказала на развітанне метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Рагіла А.У. - Вельмі ўдзячна настаўнікам, якія падрымліваюць любыя ідэі творчасці, шукаюць і знаходзяць новыя, цікавыя, захапляльныя, незвычайныя формы работы з вучнямі”. 

Фотогалерея:

поделиться в: