Дыялог і супрацоўніцтва на сучасным уроку

30.11.2022
Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

У дзяржаўнай установе адукацыі “Каладзішчанская сярэдняя школа” адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве, як сродку развіцця асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў».

Кіраўнік школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання Князева Т.П. расказала аб формах работы па павышэнні прафесійнага майстэрства настаўнікаў.

Струнеўская В.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, прэзентавала свой вопыт работы па тэме “Даследчае і праектнае навучанне ў развіцці ключавых кампетэнцый ХХІ стагоддзя”, разам з вучнямі правяла экскурсію ў школьным краязнаўчым музеі “Час вымяраецца памяццю”.

Кіраўнік літаратурна-творчага аб’яднання “Першацвет” Занько К.А. вельмі цікава расказала аб развіцці творчага патэнцыялу навучэнцаў, а рабяты чыталі свае творы.

Настаўнікі Комлік М.А. і Князева Т.В. запрасілі на інтэграваны урок у VI классе, настаўнік Дудко Е.С. – на ўрок беларускай мовы ў IV класе. Нікога не пакінуў абыякавым спектакль “Беласнежка”, падрыхтаваны вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка  Шукаловіч А.П.

Настаўнікі пераканаліся, што развіццё асобы кожнага вучня магчыма, калі ажыццяўляецца індывідуальны падыход, калі з улікам кагнітыўных магчымасцей вучня, інтарэсаў, схільнасцей і здольнасцей у працэсе дыялогу і супрацоўніцтва выбудоўваецца сістэма работы на ўроку і ў пазакласнай дзейнасці.

Фотогалерея: