Камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей

12.10.2023
Семінар раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

10.10.2023 у дзяржаўнай установе адукацыі “Гатаўская сярэдняя школа” адбыўся семінар раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей».

Мадэратарам мерапрыемства выступіла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Рагіла А.У.

Падчас мерапрыемства удзельнікі пазнаёміліся з тэорыяй і практыкай па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнтнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры як асновы прадуктыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.

Падвядзеннем вынікаў працы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гатаўская сярэдняя школа”  ў рамках семінара стаў круглы стол і рэфлексія.

Фотогалерея: