Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

06.02.2024

6 лютага у Прывольненскай сярэдняй школе Мiнскага раёна адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме: "Прымяненне прыёмаў праекта-даследчай дзейнасці на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры як спосаб развіцця навыку працы вучняў у групах, актыўнага іх уключэння ў працэс самаадукацыі і самарэалізацыі".

Былі праведзены два адкрытыя ўрокі ў 7 і 5 класах, пазаўрочнае мерапрыемства - гульня "Размаўляй па-беларуску".

Праграма семінара ўключала пошук эфектыўных форм арганізацыі заняткаў! Сваім вопытам па гэтых пытаннях падзяліліся настаўнікі іншых навучальных устаноў.

Фотогалерея: