У Каладзішчанскай сярэдняй школе № 2 адбылося ўрачыстае пасяджэнне раённага літаратурна-творчага аб’яднання “Купалінка”

21.02.2024

У Каладзішчанскай сярэдняй школе № 2 адбылося ўрачыстае пасяджэнне раённага літаратурна-творчага аб’яднання “Купалінка”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

У фае школы ўсіх удзельнікаў свята вітаў школьны ансамбль “Верас”.
Узорам беражлівых адносін да роднай мовы з’яўляюцца мастакі слова, таму прысутным былі прапанаваны паведамленні пра паэтаў, юбілеі якіх мы святкуем у гэтым годзе. “З любоўю да роднага слова” – так называлася гэта старонка пасяджэння.


Станаўленне і прызнанне “Купалінкі” не адбылося б без чыннай падтрымкі Мікалая Мікалаевіча Чарняўскага, вядомага дзіцячага паэта, мудрага настаўніка і дарадцы, які ўсе гэтыя гады клапаціўся, каб суполка жыла, каб не перасыхалі тыя творчыя крынічкі, якія жывяць “Купалінку”. З вялікім захапленнем вучні чыталі творы любімага паэта.


У час пасяджэння адбыўся фестываль аднаго верша – раённы конкурс аўтарскіх твораў. Юныя паэты чыталі пра тое, як любяць і шануюць родную мову, цікавяцца гісторыяй сваёй зямлі, захапляюцца яе краявідамі, мараць пра шчаслівае будучае.

Фотогалерея: