"Каб помнілі..."

15.03.2024
У межах Дэкады беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва "Сакавіцкія світанкі" адбылася літаратурная гасцёўня

15 сакавіка 2024 года ў Навасельскай сярэдняй школе ў межах Дэкады беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва "Сакавіцкія світанкі" адбылася літаратурная гасцёўня "Каб помнілі...", прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі.

Яе ганаровымі гасцямі сталі Крыванос Леанід Міхайлавіч, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, і Малахоўскі Рагнед Юр’евіч, паэт, член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.


Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, пазнавальнай, душэўнай. Паэты прэзентавалі кнігу "Званоў перазвон", зборнік мастацкіх і публіцыстычных твораў пісьменнікаў Міншчыны, прысвечаных Хатыні і іншым беларускім паселішчам, якія былі спалены ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падлеткаў шчыра кранулі праніклівыя вершы са зборніка. Экзэмпляр выдання з аўтографамі гасцей перададзены ў школьную бібліятэку.


Сустрэча праляцела вельмі хутка, дзеці доўга не хацелі разыходзіцца.
Пры развітанні ўдзельнікі гасцёўні казалі адзін аднаму не "да пабачэння", а "да сустрэчы". А гэта значыць, што ўсё было не дарэмна, што сустрэча сапраўды ўдалася.

Фотогалерея: